Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо ў выходныя, 16-17 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


У суботу – пераменная воблачнасьць, часам сонейка, у нядзелю – увесь дзень дождж, тэмпэратура ў выходныя днём +9 - +11 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


16.04

Менск, у сядзібе БНФ адбудзецца Сойм партыі. Пачатак а 11.00.

Менск, Нацыянальны гістарычны музэй, пачатак выставачнай экспазыцыі "Беларусь: 25 гадоў пасьля Чарнобыля".

Менск, клюб "Рэактар", традыцыйны фэст "Паніхіда па Курту Кабэйну" -- "Трыб'ют Nirvana". Удзельнікі: Мутнае ВОКА, TLUSTA LUSTA, PARTYZONE, RE1IKT, TERMIN-X і інш.
Пачатак а 18.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Урмія (Іран), нарада міністраў замежных справаў Азэрбайджана, Ірана і Турцыі, 16 красавіка.

Вашынгтон, супольнае пасяджэньне кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку, 16-17 красавіка.

Сэул/ Токіа, візыт дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Паўднёвую Карэю і ў Японію, 16-17 красавіка.

Прага, 21-ы пісьменьніцкі фэстываль, 16-20 красавіка.

Кіргізстан, мясцовыя выбары, 17 красавіка.

Баку, марш пратэсту азэрбайджанскай апазыцыі, 17 красавіка.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


16.04

1871: Прыняцьцё Канстытуцыі Нямецкай імпэрыі.

1945: Савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.

2003: Падпісаны Афінскі трактат пра прыняцьцё ў Эўразьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі.

17.04

1521: Марцін Лютэр адлучаецца ад Рымскай Каталіцкай царквы за адмову адрачыся ад сваіх поглядаў.

1946: Сырыя атрымала незалежнасьць ад Францыі.

1961: Праціўнікі рэжыму Фідэля Кастра пры падтрымцы ЗША высадзіліся на Кубе ў заліве Сьвіньняў у раёне Плая-Хірон.

1989: У Польшчы легалізаваны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць», які дзейнічаў у падпольлі 7 гадоў.

Нарадзіліся:

16.04

1844: Анатоль Франс, францускі пісьменьнік (пам. 1924).

1867: Уілбер Райт, пачынальнік самалётабудаваньня (пам. 1912).

1889: Чарльз Спэнсэр Чаплін, амэрыканскі актор (пам. 1977).

1891: Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзяяч (пам. 1952).

1921: Пітэр Усьцінаў, англійскі пісьменнік, акцёр, рэжысэр (пам. 2004).

1927: Бэнэдыкт XVI (Ёзэф Рацынгер), папа рымскі з 19 красавіка 2005 году па цяперашні час.

17.04

1894: Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР (пам. 1971).

1911: Эрвэ Базэн, францускі пісьменьнік, публіцыст (пам. 1996).

1936: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (пам. 1991).

1938: Рудольф Нурыеў, артыст балета (пам. 1993).

Памёрлі:

16.04

1828: Франсіска Гоя, іспанскі мастак (нар. 1746).

1859: Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік і гісторык, міністар замежных справаў (1849).

1940: Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча (нар. 1862).

1972: Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1968 году (нар. 1899).

17.04

485: Прокл Дыядох, грэцкі філёзаф, нэаплятаніст.

1790: Бэнджамін Франклін, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША (нар. 1706)

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень гемафіліі.

Сырыя, Дзень Незалежнасьці (з 1946 года).

Японія, Дзень абароны дзяцей.

МІНУС 365:


Чаму Лукашэнка абараняе Бакіева?

Жалобныя разьвітаньні ў Варшаве

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Толькі геній можа ўратаваць уладара, які спрабуе даць палёгку сваім падданым пасьля працяглага ціску. Зло, якое даўгі час цярпелі як непазьбежнае, робіцца невыносным пры адной толькі думцы, што яго магчыма пазьбегнуць. І здаецца, што злоўжываньні, якія ліквідуюцца, робяць больш балючымі тыя, што застаюцца: зло робіцца меншым, але адчуваецца больш востра.

Алексіс дэ Таквіль, Стары парадак і рэвалюцыя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG