Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская моладзь правяла жалобную акцыю па ахвярах тэракту ў Менску


Сваё жалобнае мерапрыемства з хвілінай маўчаньня правяла моладзь на Савецкай плошчы Магілёва. Да разьмешчанага тут мэмарыялу прыйшлі больш за сто маладых людзей. Амаль кожны прынёс букет гвазьдзікоў і сьвечкі.

Жалобная акцыя па ахвярах тэракту ў менскім мэтро была арганізаваная праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. Чаму моладзь не далучылася да афіцыйнага жалобнага мерапрыемства, якое адбылося ў сёньня на плошчы Леніна, ля знаку «нулявы кілямэтар»?

«Афіцыйнае — гэта атрымліваецца, што туды прыйшлі дзяржаўныя службоўцы. Туды, можна сказаць, прымусова людзей прыводзілі. А тут людзі сьпісваліся праз сацыяльныя сеткі і самі прыйшлі, каб выказаць спачуваньні блізкім людзям, у якіх сваякі загінулі й пацярпелі ў мэтро. Гэта ж такая трагедыя ў Беларусі», — зазначыў адзін з арганізатараў жалобы Дзяніс.



Сярод зьнічоў памяці адна з удзельніц жалобы выставіла партрэт маладога чалавека з чорнай стужкай:

«Гэта Сяргей Сярбаеў. Ён загінуў у мэтро. Мы зь ім разам вучыліся ў Бабруйску, у гандлёва-эканамічным каледжы. Яму было 22 гады. Ён такім ціхманым быў, мухі ня мог пакрыўдзіць, а цяпер яго няма».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG