Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя жалобы ў Баранавічах


Акцыя жалобы ў знак салідарнасьці з ахвярамі тэракту ў менскім метро прайшла сёньня ў Баранавічах. Ініцыявалі мерапрыемства навучэнцы Баранавіцкага дзяржаўнага каледжу легкай прамысловасьці імя Чэрнышова.

Ініцыятыву навучэнцаў каледжа падтрымалі студэнты зь іншых навучальных установаў Беранавічаў, ліцэю, мясцовага ўнівэрсытэту. У жалобнай акцыі прынялі ўдзел каля 70 чалавек, у асноўным моладзь.

На цэнтральнай плошчы ўдзельнікі жалобнай акцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы. Мерапрыемства было ўзгоднена зь мясцовай адміністрацыяй і ДАІ.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG