Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Віктара Каліноўскага, Ігната Абдзіраловіча і Анатоля Вярцінскага


Надмагільле Віктара Отана Каліноўскага ў Сьвіслачы.
Надмагільле Віктара Отана Каліноўскага ў Сьвіслачы.

Падзеі і даты 21 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

753 да н. э. — згодна з паданьнем Ромул заклаў Рым.

1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.

1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Звязда».

1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

1902 Вацлаў Пянткоўскі, сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі, палітвязень 1950-х.

1903Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

1926Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ў 1952 - 2022.

1937 Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У памяці

1910 — памёр Сяргей Палуян, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.

1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1923 — памёр Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.

Ігнат Абдзіраловіч
Ігнат Абдзіраловіч

2013 Міхал Шарамет, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пачатку XXI ст., стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр».

2019Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку XXI ст.

2022 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG