Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта ў Расеі робяць з Каліноўскага Бандэру. ВІДЭА


Пра тое, чаму і каму кіраўнік паўстаньня 1863 года Кастусь Каліноўскі замінае ў сучаснай Расеі, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка расказвае у нашым новым праекце «Гісторыя на Свабодзе».

У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. Для гэтага там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.

Імпульсам для гэтай кампаніі шмат у чым сталі публікацыі гісторыка і журналіста Свабоды Сяргея Абламейкі, у тым ліку, ягоная кніга «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Пра тое, чаму і каму Каліноўскі замінае ў Расеі, Сяргей Абламейка расказвае у інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу на новым YouTube-канале «Гісторыя на Свабодзе».

  • 0:22 – Кім нарадзіўся Каліноўскі – палякам, ліцьвінам ці беларусам
  • 2:20 – Ці не была беларускасьць Каліноўскага вынікам паліттэхналёгіі
  • 4:14 – Адкуль Беларусь узялася ў галовах паўстанцаў
  • 8:36 – Чаму «беларусы» і «Беларусь», а не «ліцьвіны» і не «Літва»
  • 11:07 – Калі Каліноўскі канчаткова прыняў рашэньне, што яго народ і краіна будуць называцца беларусамі і Беларусьсю.
  • 11:42 – Як ў 1989 годзе ў Літве быў знойдзены і схаваны асабісты архіў Каліноўскага
  • 15:20 – Чаму ў Расеі зноў узяліся за дыскрэдытацыю Каліноўскага? У чым памылка расейскай прапаганды?
  • 19:23 – Ці можна назваць Каліноўскага беларускім Бандэрам
  • 21:49 – Ці сапраўды ЗША навязваюць Беларусі Каліноўскага ў якасьці нацыянальнага героя
  • 24:38 – Хто зьяўляецца першым у гісторыі беларускім палітыкам

Слухаць гутаркі пра гісторыю вы таксама можаце і на ўсіх папулярных падкаст-плятформах.

Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:26:03 0:00
Наўпроставы лінк

«Гісторыя на Свабодзе». Дзе глядзець і слухаць

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Апанэнты страляюць ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі, Эўропы і сьвету вачыма беларусаў — у праекце «Гісторыя на Свабодзе».

Новыя выпускі выходзяць раз на тыдзень, па серадах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш адмысловы YouTube-канал «Гісторыя на Свабодзе», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Чароўная спасылка – клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG