Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Грузіі адмовіўся сустракацца з удзельнікамі акцыі пратэсту супраць закону «аб іншаземных агентах»


Акцыя пратэсту каля ўраду Грузіі. Тбілісі, 18 красавіка 2024
Акцыя пратэсту каля ўраду Грузіі. Тбілісі, 18 красавіка 2024

Шматтысячны мітынг каля парлямэнту пачаўся 17 красавіка, калі законапраект пачалі абмяркоўваць на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту.

У Грузіі ў ноч на 18 красавіка завяршылася акцыя пратэсту супраць закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», які называюць копіяй расейскага закону аб іншаземных агентах.

Як паведаміў праект Свабоды «Эхо Кавказа», акцыя адбылася без сур’ёзных інцыдэнтаў.

Арганізатары не абвяшчалі аб сваіх наступных плянах. Раней яны патрабавалі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і адкліканьня праекту закону. Кіраўнік ураду зь імі так і не сустрэўся, а кіроўная партыя «Грузінская мара» заявіла, што не плянуе адклікаць праект закону.

Сродкі масавай інфармацыі паведамлялі аб затрыманьні лідэра партыі «Грамадзяне» Алека Элісашвілі, але арыштаваць яго не змаглі, бо ён мае дэпутацкую недатыкальнасьць.

Шматтысячны мітынг каля парлямэнту пачаўся 17 красавіка, калі законапраект пачалі абмяркоўваць на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту. Празь некалькі гадзін на акцыі агучылі ўльтыматум кіроўнай партыі — цягам гадзіны адклікаць дакумэнт, але пасьля таго, як іхных патрабаваньняў ня выканалі, частка дэманстрантаў перамясьцілася да ўраду.

17 красавіка парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG