Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі 10 пасылак з мухаморамі зь Беларусі вагой 182 кг


Фота літоўскай мытні
Фота літоўскай мытні

3 студзеня Віленская тэрытарыяльная мытня пасьля праверкі затрымала 10 заказных адпраўленьняў зь Беларусі з сушанымі грыбамі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Іх лябараторнае дасьледаваньне паказала, што ў пасылках было 181,89 кг мухамораў. Іх кошт ацанілі ў 964 эўра.

Перасылка такіх тавараў становіцца небясьпечнай тэндэнцыяй, адзначаюць супрацоўнікі літоўскай мытні, улічваючы, што яны выкарыстоўваюцца ў тым ліку для дасягненьня эфэкту наркатычнага ап’яненьня.

У Беларусі са жніўня 2023 году забаранілі захоўваць, прадаваць і транспартаваць прадукцыю з мухаморамі.

Мухамор — атрутны грыб, валодае псыхаактыўнымі ўласьцівасьцямі, у вялікіх колькасьцях небясьпечны для жыцьця. Паводле Міназдароўя, пры працяглым ужываньні таксычнае рэчыва грыба назапашваецца ў арганізьме чалавека і можа нэгатыўна адбіцца на працы сэрца, выклікаць праблемы з дыханьнем, паўплываць на рэпрадуктыўную функцыю і генэтыку. Таксама мухамор небясьпечны для галаўнога мозгу, не выключанае прыгняценьне сьвядомасьці да ўзроўню комы і нават сьмерці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG