Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Мікалая Лапіцкага, першасьвятара першай беларускай царквы на эміграцыі


Мікалай Лапіцкі, першасьвятар першай беларускай царквы на эміграцыі
Мікалай Лапіцкі, першасьвятар першай беларускай царквы на эміграцыі

Падзеі 13 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1620 — Ворша атрымала герб: у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбны крыж.

1919 — Пётра Крачэўскі абраны старшынём Рады БНР. Ён выконваў гэтую місію да канца жыцьця, якое закончылася ў 1928 годзе на эміграцыі ў Празе.

1920 — другі Ўсебеларускі зьезьд Саветаў прыняў дапаўненьні да Канстытуцыі БССР і ратыфікаваў Рыскую мірную дамову паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Зьезд выказаўся за перавод усіх дзяржаўных установаў на беларускую мову.

1937 — войскі Японіі захапілі кітайскі горад Нанкін. Пачалася Нанкінская разьня, якая доўжылася 6 тыдняў і ў выніку якой былі забітыя, паводле розных зьвестак, ад 150 да 300 тысячаў чалавек.

1981 — генэрал Войцех Ярузэльскі абвясьціў у Польшчы ваеннае становішча.

Генэрал Ярузэльскі абвяшчае ваеннае становішча ў Польшчы, 13 сьнежня 1981 году
Генэрал Ярузэльскі абвяшчае ваеннае становішча ў Польшчы, 13 сьнежня 1981 году

2003 — вайскоўцы ЗША знайшлі ў схованцы і арыштавалі былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна.

Садам Хусэйн падчас судовага працэсу над ім, 2006
Садам Хусэйн падчас судовага працэсу над ім, 2006

У гэты дзень нарадзіліся

1553 — Анры IV Вялікі, першы кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў.

1797 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт.

Гайнрых Гайнэ
Гайнрых Гайнэ

1874 — Арнольд Шэнбэрг, аўстрыйскі кампазытар-мадэрніст.

1894 — Юльян Тувім, польскі паэт.

1907 — Мікалай Лапіцкі, першасьвятар першай беларускай царквы на эміграцыі. Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР Лапіцкі чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.

1919 — Валяр’яна Жолтак, мастачка, заслужаная дзяячка мастацтва Беларусі.

1941 — Мікола Маляўка, беларускі паэт.

У памяці

1944 — Васіль Кандзінскі, расейскі мастак, адзін з заснавальнікаў абстракцыянізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG