Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Максіма Багдановіча


Максім Багдановіч, партрэт аўтарства Валянціна Волкава, 1927
Максім Багдановіч, партрэт аўтарства Валянціна Волкава, 1927

Падзеі 9 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

Гэты дзень у гісторыі

1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб папярэджваньні злачынства генацыду і пакараньні за яго.

1961 — у Ерусаліме ізраільскі суд прызнаў Адольфа Айхмана вінаватым у злачынствах супраць чалавецтва і прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня. У нацысцкай Нямеччыне Айхман узначальваў аддзел у справе габрэяў Галоўнай управы імпэрскай бясьпекі.

Адольф Айхман у ізраільскай турме
Адольф Айхман у ізраільскай турме

1976 — заснаваны Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

1981 — у Менску адкрылі помнік Максіму Багдановічу.

1990 — Лех Валэнса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

Лех Валэнса
Лех Валэнса

2001 — у горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласьці ўрачыста адкрыты помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

2020 — памёр Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусі, які падпісаў Белавескія пагадненьні.

У гэты дзень нарадзіліся

1842 — Пётра Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.

Пётра Крапоткін
Пётра Крапоткін

1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт.

1916 — Керк Дуглас, амэрыканскі актор, сын эмігрантаў зь Беларусі.

Керк Дуглас
Керк Дуглас

У памяці

1268 — Войшалк, вялікі князь літоўскі (забіты).

1973 — Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, выдавец, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў і ГУЛАГу.

2004 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр.

2016 — Уладзімер Дзіско, заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG