Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне загінуў яшчэ адзін расейскі генэрал


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пахаваньне расейскіх вайскоўцаў
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пахаваньне расейскіх вайскоўцаў

Ва Ўкраіне загінуў расейскі генэрал-маёр Уладзімір Завадзкі. Пра гэта паведамляюць украінскія і расейскія СМІ.

Паведамленьні аб гібелі генэрала зьявіліся ў тэлеграм-каналах напярэдадні. Іх пацьвердзілі ў Міжрэгіянальнай грамадзкай арганізацыі выпускнікоў Маскоўскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні імя Вярхоўнага Савету РСФСР «Крэмль». У паведамленьні гаворыцца, што Завадзкі загінуў 28 лістапада.

Завадзкі, як сьцьвярджаецца, быў намесьнікам камандзіра 14-га вайсковага корпусу. Раней ён камандаваў гвардзейскай танкавай Кантэміраўскай дывізіяй.

Украінскае агенцтва «УНІАН», тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» і шэраг расейскіх праваенных сайтаў сьцьвярджаюць, што Завадзкі падарваўся на міне.

Як адзначаюць «Важные истории», гэта сёмы вайсковец такога рангу, гібель якога на вайне ва Ўкраіне пацьвердзілі расейскія крыніцы. Агулам у СМІ зьяўляліся паведамленьні аб гібелі на вайне 12 расейскіх генэралаў. Мінабароны Расеі не пацьвярджае і не абвяргае такіх паведамленьняў.

Да Завадзкага апошнім загінулым генэралам быў Алег Цокаў, забіты, як мяркуецца, пры ўдары па камандным пункце 58-й арміі ў падкантрольным Расеі Бярдзянску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG