Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім будзе сілавы пратэст супраць Пуціна і ці разваліцца Расея. Гутарка з экс-дэпутатам Дзярждумы. ВІДЭА


Ільля Панамароў. Каляж.
Ільля Панамароў. Каляж.

Пасьля поўнамаштабнага пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў розных рэгіёнах РФ адбываліся акцыі супраціву супраць расейскай арміі і супраць уладаў. Як сытуацыя выглядае сёньня?

Ці можа ў Расеі адбыцца актыўны сілавы супраціў, ці імпэрцы расейскія дэмакраты і ці павінна Расея разваліцца, каб не пагражаць суседзям?

Пра гэта расказвае палітычны прадстаўнік Легіёну «Свабода Расеі» і былы дэпутат Дзярждумы Ільля Панамароў.

«У Расеі ёсьць два розныя працэсы. Ёсьць адзіночкі зь нізу. Вялікая колькасьць нападаў на ваенкаматы, гэта тое, што яны рабілі. Калі была самая вялікая хваля па ваенкаматах, прыблізна палова — гэта людзі, якіх мы нават ня ведаем. А прыблізна палова належыць да адной з шасьці сетак, зь якімі мы знаёмыя і зь якімі падтрымліваем кантакты. Мы прапанавалі ім перайсьці ад сымбалічных і небясьпечных акцый да больш сур’ёзных і адначасова менш небясьпечных», — кажа Панамароў.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Паводле Панамарова, нядаўна ён перадаў украінскаму боку сьпіс праекту «Хачу жыць» з трохсот палітвязьняў, якія трапілі ў турму ў сувязі з тым, што ўдзельнічалі ў акцыях антываеннага супраціву ў Расеі. Зь іх 166 — гэта людзі, якія ўчынялі сілавыя акцыі. Палова зь іх якраз тыя, хто падпальваў ваенкаматы. Вынік малы, а рызыка вельмі вялікая, кажа Панамароў. Сёньня, паводле ягоных словаў, яны прапануюць удзельнікам партызанскага руху рабіць дывэрсіі на чыгунцы, каб перашкаджаць пастаўкам узбраеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG