Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: статэгічная мэта дэмакратычных сілаў Беларусі — уваходжаньне ў Эўразьвяз


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Беларусі 13 верасьня выступіла ў Эўрапарлямэнце. Яна прадэманстравала дэпутатам праект пашпарта «Новай Беларусі», яшчэ раз паказала беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і зрабіла некалькі заяў.

Ціханоўская падчас выступу ў Эўрапарлямэнце заявіла , што Эўразьвяз — будучыня, да якой імкнуцца беларусы, і шляху назад ужо няма.

«У нашай ціхай вайне паказалі сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, якія адмаўляюцца вучыць дзяцей „дзяржаўнай ідэалёгіі“. Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнэсоўцы, што таемна дапамагаюць сем’ям рэпрэсаваных. Пэнсіянэры, якія зьвярнуліся да мяне з просьбай „перадаць эўрапейцам, што мы не здамося“», — сказала Ціханоўская.

Яна адзначыла, што беларусы, якія зьехалі праз палітычны перасьлед на радзіме, хочуць «вярнуцца дадому».

«Дадому ў Эўропу, — адзначыла Ціханоўская. — Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэклярацыю, якая акрэсьлівае нашу стратэгічную мэту — уваходжаньне Беларусі ў Эўразьвяз».

Яна прапанавала, сярод іншага, вывесьці адносіны паміж дэмакратычнай Беларусьсю і Эўрапарлямэнтам на новы ўзровень і інстытуцыяналізаваць супрацу.

Падчас сваёй прамовы Сьвятлана Ціханоўская паказала дэпутатам і пашпарт «Новай Беларусі», а таксама ўзгадала палітвязьняў і беларускіх добраахвотнікаў.

«Вельмі хутка мы прыйдзем ва ўрады вашых краін з просьбай прызнаць нашы новыя пашпарты», — дадала Ціханоўская.

Пасьля выступу беларускай лідэркі дэпутаты Эўрапарлямэнту пляскалі ёй стоячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG