Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Паўлюка Труса і Віталя Тараса


Журналіст і публіцыст Віталь Тарас
Журналіст і публіцыст Віталь Тарас

Падзеі 6 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які зраўнаў у правах каталікоў і праваслаўных.

1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам магдэбурскае права і герб.

Пружанскі палацык ХІХ стагодзьдзя
Пружанскі палацык ХІХ стагодзьдзя

1686 — паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Вечны мір. Гэтая дамова скончыла вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 году.

1840 — у Вялікай Брытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі.

1945 — падчас Другой усясьветнай вайны савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю.

2001 — падчас візыту ў Сырыю папа Ян Павал ІІ стаў першым пантыфікам, які наведаў мячэць.

У гэты дзень нарадзіліся

1700Станіслаў Карвацкі, ксёндз-прафэсар, рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1904 Паўлюк Трус, паэт.

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус

1905Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1943Марыя Матусевіч, грамадзкая дзяячка і старшыня Таварыства беларускае мовы ў Вільні.

1950Міхаіл Мясьніковіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, у 2010–2014 гадах прэм’ер-міністар Беларусі.

1953Тоні Блэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі з 1997 па 2007 год.

1954Алег Аблажэй, мастак, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Алег Аблажэй
Алег Аблажэй

1956 Віталь Тарас, беларускі журналіст і публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру і Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст Радыё Свабода.

1983 Аксана Кавалеўская, беларуская сьпявачка.

У памяці

1859Аляксандар фон Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыкляпэдыст, заснавальнік геаграфіі расьліннасьці.

1903Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.

1934 Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, консул БНР.

Мікола Вяршынін
Мікола Вяршынін

1992Марлен Дытрых, нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.

Марлен Дытрых
Марлен Дытрых

1996Барыс Родзіч, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG