Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зноў хочуць перайменаваць Расею ў Масковію


Карціна мастака Апалінарыя Васьняцова «Масква пры Іване Грозным. Красная плошча», ілюстрацыйнае фота
Карціна мастака Апалінарыя Васьняцова «Масква пры Іване Грозным. Красная плошча», ілюстрацыйнае фота

Адпаведная пэтыцыя сабрала больш за 25 тысяч подпісаў. Яе разгледзеў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Аўтары пэтыцыі просяць афіцыйна перайменаваць назву «Расея» у «Масковія», тэрмін «расейскі» у «маскоўскі», а «Расейская Фэдэрацыя» — у «Маскоўская Фэдэрацыя», бо менавіта гэта гістарычная назва Расеі. Сучасную назву пачалі выкарыстоўваць толькі 300 гадоў таму, дзякуючы Пятру I. Пэтыцыю апублікавалі летась у лістападзе.

Зяленскі даручыў заняцца гэтым пытаньнем прэм’ер-міністру Ўкраіны Дзянісу Шмыгалю і прыцягнуць навуковыя ўстановы, каб разгледзець яго як у плоскасьці гісторыка-культурнага кантэксту, так і адносна магчымых міжнародна-прававых наступстваў.

Прадстаўніца МЗС Расея Марыя Захарава абурылася даручэньнем Зяленскага датычна перайменаваньня «Расеі». Яна называла гэты факт «чарговым сьведчаньнем спробы стварыць з Украіны „анты-Расеі“».

Гэта ўжо ня першая спроба ўкраінцаў на розных узроўнях заявіць пра сваё жаданьне, каб Расеі ва Ўкраіне афіцыйна вярнулі гістарычную назву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG