Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Масковія і масквіны». Дэпутаты дзьвюх абласных радаў Украіны заклікалі парлямэнт перайменаваць Расею


Масква, Крэмль
Масква, Крэмль

Дэпутаты Ровенскай і Львоўскай абласных радаў заклікалі прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і Вярхоўную Раду «аднавіць гістарычную справядлівасьць» і перайменаваць Расейскую Фэдэрацыю на Масковію, а яе грамадзян называць масквінамі.

«Магчымае сьцьвярджэньне, што назва „Масковія“ можа не адпавядаць міжнароднай назьве дзяржавы, адпрэчваецца афіцыйнай украінскай назвай дзяржавы Bundesrepublik Deutschland — Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына. Пры гэтым найбольш распаўсюджанай назвай краіны зьяўляецца „Германія“ і яе моўныя формы. Найглыбейшы знаўца маскоўскае душы Ф. Дастаеўскі адзначаў: „Найбольшай сілай Маскоўшчыны было тое, што эўрапейцы ня зналі нас, масквінаў“, — адзначаецца ў звароце.

Дэпутаты перакананыя, што „аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці, вяртаньне паўночнаму суседу яго сапраўднай назвы будзе мець істотны ўплыў на грамадзка-палітычныя працэсы ва Ўкраіне і на само разьвіцьцё Ўкраінскай дзяржавы“.

У звароце таксама сьцьвярджаецца:

«Масковія пачала махляваць палітычным перайменаваньнем яшчэ пасьля Пераяслава 1654 году, а пашырыла яго пасьля нашае паразы пад Палтавай 1709 году. Тады яна, не зважаючы ні на якія гістарычныя факты, не пераймаючыся ніякімі падставамі, проста абвясьціла сябе „Россией“, а значыць, спадкаемцай усіх культурных і палітычных набыткаў Русі. А каб наша нацыя лепш зразумела, што менавіта такая зьмена азначае палітычна, масквін назваў сябе „великорусским“, а ўкраінца — „малорусским“. І гэты прынцып „велико-мало“ стаў зьместам усіх маскоўска-украінскіх дачыненьняў з таго часу і дагэтуль. А калі эўрапейскія ўрады старым звычаем адрасавалі ліст у Масковію, маскоўскаму ўраду, то масквіны вярталі іх назад з пазнакай, што такой „не существует“, а ёсьць толькі „Россия“ і „российский“. Так азіяты-масквіны сталі „русскими“, а мангольская Масковія — „Россией“. Як доказ, дагэтуль немагчыма знайсьці ніводнай мапы Эўропы ці сьвету, на якой тэрыторыя Масковіі называлася неяк інакш, у прыватнасьці, Расеяй».

З такой ініцыятывай першымі выступілі дэпутаты Ровенскай абласной рады, а два дні таму іх падтрымалі дэпутаты Львоўскай абласной рады. Яны мяркуюць, што назва Масковія мае выкарыстоўвацца на дзяржаўным, дыпляматычным і афіцыйна-спраўным узроўні.

23 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што «Ўкраіну стварыў Уладзімір Ільліч Ленін» і што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі «пасьля абраньня падпаў пад уплыў радыкальных элемэнтаў, якіх ва Ўкраіне называюць нацыкамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG