Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Краўцэвіч: Першая Русь — гэта Вялікае Княства, а не Масковія


Хто зь вялікіх князёў прынёс найвялікшую карысьць сваёй дзяржаве, а хто — найбольшую шкоду? Чаму была забароненая прэзэнтацыя кнігі «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: 1248-1377» у Палескім унівэрсытэце ў Пінску? Госьцем перадачы — доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

Фрагмэнт перадачы

Алесь Краўцэвіч: Вялікае Княства Літоўскае — гэта першая Русь. Не Масковія, а менавіта ВКЛ. Яшчэ студэнтам у 70-я гады я быў зьдзіўлены, калі ў падручніку па гісторыі мовазнаўства прачытаў, што беларуская і ўкраінская мовы бліжэй да мовы Кіеўскай Русі, чым мова расейская. Калі некаторыя маскоўскія гісторыкі, той жа Аляксандар Дугін, хочуць нас ашчасьлівіць маскоўскім раем, уключыць у так званы «руский мир», то гэта сьмешна гучыць. Бо мы гэтага ня хочам. Такія размовы нагадваюць мне сустрэчы з п’яным суседам-расейцам, калі ён лезе абдымацца і гаворыць пра братэрства. А я не адчуваю ніякіх братніх пачуцьцяў. Гэта проста п’яны азіят. Таму хай яны што хочуць гавораць, але калі мы, беларусы і ўкраінцы, хочам быць народамі, то мы імі будзем.

XS
SM
MD
LG