Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памерла адзіная дачка Элвіса Прэсьлі, якая таксама была сьпявачкай 


 Ліза-Мары Прэсьлі
Ліза-Мары Прэсьлі

Дачка сьпевака Элвіса Прэсьлі Ліза-Мары памерла ва ўзросьце 54 гадоў, пра гэта паведамілі 13 студзеня амэрыканскія СМІ.

12 студзеня Прэсьлі-малодшую даставілі ў лякарню, пасьля таго як яе знайшла непрытомнай хатняя прыслужніца. Па дадзеных СМІ, у яе спынілася сэрца.

Ліза-Мары Прэсьлі нарадзілася ў 1968 годзе ў Мэмфісе і стала адзінай спадкаемцай багацьця свайго бацькі ва ўзросьце дзевяці гадоў, калі Элвіс Прэсьлі раптоўна памёр у 1977 годзе.

У 2003 годзе яна выпусьціла першы сольны альбом To Whom It May Concern, які разышоўся накладам у некалькі сотняў тысяч экзэмпляраў і быў нядрэнна ацэнены крытыкамі. У 2005 годзе выйшаў яе другі альбом Now What, а ў 2012-м – трэці і апошні Storm and Grace.

Ліза-Мары чатыры разы была замужам і нарадзіла чацьвярых дзяцей. У 1994 годзе яна выйшла замуж за сьпевака Майкла Джэксана. У 1996 годзе, калі Джэксана абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі, яны разьвяліся.
У 2002 Ліза-Мары Прэсьлі выйшла замуж за актора Нікаласа Кейджа, які быў вялікім прыхільнікам яе бацькі. Але Кейдж падаў на развод усяго толькі праз чатыры месяцы пасьля вясельля.

Апошні раз Ліза Мары Прэсьлі зьяўлялася на публіцы ў аўторак, падчас цырымоніі ўручэньня ўзнагароды «Залаты глёбус» у Лос-Анджэлесе. Остын Батлер, які сыграў яе бацьку, атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Элвіс» База Лурмана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG