Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Расеі адмовіўся прыняць пазоў дзяцей ахвяраў ГУЛАГу


Ударнікі сацпрацы на Беламорканале, 1932 г. Здымак з выставы «ГУЛАГ» у Нямецкім гістарычным музеі
Ударнікі сацпрацы на Беламорканале, 1932 г. Здымак з выставы «ГУЛАГ» у Нямецкім гістарычным музеі

Вярхоўны суд Расеі адмовіўся прыняць пазоў «дзяцей ГУЛАГу» аб магчымасьці вярнуцца ў гарады, адкуль забралі ў ГУЛАГ іхных бацькоў, і атрымаць там сацыяльнае жытло.

Пра гэта гаворыцца ў картцы справы на сайце суду. Зь якой прычыны суд адмовіўся прыняць пазоў, пакуль невядома.

Як удакладніў юрыст Рыгор Вайпан, матывы стануць вядомыя з афіцыйнага паведамленьня суду, якога пазоўнікі пакуль не атрымалі. У любым выпадку яны будуць яго абскарджваць ва ўсіх інстанцыях аж да Канстытуцыйнага суду. На думку Вайпана, пазоў збольшага ўжо дасягнуў сваёй мэты, таму што кіраўніцтва Дзяржаўнай Думы Расеі паабяцала аднавіць працу над законапраектам і ўлічыць думку «дзяцей ГУЛАГу».

«Дзеці ГУЛАГу» — нашчадкі ахвяраў савецкіх рэпрэсій — 27 кастрычніка падалі калектыўны пазоў да Дзяржаўнай Думы Расеі. 23 пазоўнікі патрабуюць прызнаць незаконным бязьдзеяньне парлямэнту, які ўжо амаль два гады не выконвае пастановы Канстытуцыйнага суду Расеі аб «вяртаньні дадому». Пастанова гарантуе ім права вярнуцца ў тыя гарады, адкуль у гады рэпрэсій былі высланыя іх бацькі, і атрымаць там сацыяльнае жытло. Гэта першы ў гісторыі Расеі калектыўны пазоў аб невыкананні рашэньня Канстытуцыйнага суду.

  • У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Незалежныя дасьледчыкі называюць значна большую лічбу — звыш 1,4 мільёна.
  • У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР стварыў адмысловую парлямэнцкую камісію для спрыяньня ў гарантаваньні правоў ахвяраў палітычных рэпрэсій і ўвекавечваньні іх памяці, яе ўзначаліў былы міністар унутраных спраў Віктар Піскароў. Цягам 1990–1994 гг. быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў у справе рэабілітацыі і матэрыяльнай кампэнсацыі і льготаў ахвярам і іхным сем’ям.
  • Ільготы ахвярам палітычных рэпрэсій 1920–1960 гадоў былі адмененыя Аляксандрам Лукашэнкам. Доступ дасьледчыкаў у архіў КДБ фактычна спынены.
  • Прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці неаднаразова ўздымалі пытаньне пра неабходнасьць аднаўленьня працэсу рэабілітацыі (да гэтага часу, напрыклад, не рэабілітавалі выдатную паэтку Ларысу Геніюш) і аднаўленьня льготаў ахвярам і іх сем’ям, ушанаваньня памяці ахвяраў, аднак безвынікова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG