Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці ахвяраў ГУЛАГу падалі ў суд на Дзярждуму Расеі


МАпа лягераў ГУЛАГу
МАпа лягераў ГУЛАГу

У Вярхоўны суд Расеі ўпершыню зьвярнуліся з калектыўным пазовам дзеці ахвяр сталінскага тэрору. Улады адмаўляюцца даць ім кватэры ў Маскве і іншых буйных гарадах, адкуль выселілі іхных бацькоў.

Як паведамляе ВВС, 16 жанчын і 7 мужчын патрабуюць выканаць закон ад 1991 году і рашэньне Канстытуцыйнага суду Расеі ад 2019 году, якія гарантуюць ім права вярнуцца дадому. Гэта першы ў Расеі калектыўны пазоў аб невыкананьні рашэньня Канстытуцыйнага суду.

Закон РФ «Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій» ад 1991 году абавязвае расейскія ўлады пакрыць страту тым, хто каго адправілі ў ссылку або лягеры ГУЛАГу (Галоўнае ўпраўленьньне лягераў НКВД СССР), а таксама дзецям, якія нарадзіліся ў гэтых месцах.

Большасьць з рэпрэсаваных ужо памерлі, і амаль праз 30 гадоў пад дзеяньне закону трапляюць толькі дзеці ГУЛАГу. Яны маюць права вярнуцца на ранейшае месца жыхарства бацькоў і атрымаць ад дзяржавы сацыяльнае жытло. Але рэалізаваць гэтае права амаль немагчыма, паколькі Дзярждума РФ перанесла выкананьне закону з фэдэральнага на рэгіянальны ўзровень і ня выканала адпаведнага рашэньня Канстытуцыйнага суду.

  • У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, былі рэпрэсаваныя каля 600 тысяч чалавек. Незалежныя дасьледчыкі называюць значна большую лічбу — звыш 1,4 мільёна.
  • У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР стварыў адмысловую парлямэнцкую камісію для спрыяньня ў гарантаваньні правоў ахвяраў палітычных рэпрэсій і ўвекавечваньні іх памяці, яе ўзначаліў былы міністар унутраных спраў Віктар Піскароў. Цягам 1990–1994 гг. быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў у справе рэабілітацыі і матэрыяльнай кампэнсацыі і льготаў ахвярам і іхным сем’ям.
  • Ільготы ахвярам палітычных рэпрэсій 1920–1960 гадоў былі адмененыя Аляксандрам Лукашэнкам. Доступ дасьледчыкаў у архіў КДБ фактычна спынены.
  • Прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці неаднаразова ўздымалі пытаньне пра неабходнасьць аднаўленьня працэсу рэабілітацыі (да гэтага часу, напрыклад, не рэабілітавалі выдатную паэтку Ларысу Геніюш) і аднаўленьня льготаў ахвярам і іх сем’ям, ушанаваньня памяці ахвяраў, аднак безвынікова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG