Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі вядомага лекара-нарколяга Станіслава Кукушкіна


Станіслаў Кукушкін
Станіслаў Кукушкін

Лекар праходзіць падазраваным у крымінальнай справе. Ягоны сябар думае, што справа тычыцца падтрымальнай тэрапіі.

Псыхіятара-нарколяга Станіслава Кукушкіна затрымалі за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў ягоны сябар і калега Ўладзімер Пікірэня.

Ён прызнаецца, што ня ведае падрабязнасьцяў затрыманьня свайго сябра, але падазрае, што прычынай магло стаць тое, што Кукушкін працуе з ін’екцыйнымі наркотыкамі і мог «не ствараць лішніх бар’ераў для падтрымальнай тэрапіі».

Пікірэня называе затрыманьне «крыжам на пашырэньні доступу да лячэньня ад апіоіднай залежнасьці, зьніжэньні шкоды, кантролем над эпідэміяй ВІЧ». Ён адзначыў, што «з маральнай пазыцыі ўсё адназначна» — лекара пакаралі за жаданьне дапамагчы людзям. У гэты момант сваякі і сябры Кукушкіна думаюць над юрыдычнымі крокамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG