Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 13 жніўня: гаспадара крамы дапыталі ў КДБ, доктара вывелі зь лякарні ў кайданках

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі.

Гаспадара крамы выклікалі ў падатковую, адтуль забралі ў КДБ

Як паведамляе «Новы час», у Баранавічах гаспадара крамы тавараў з нацыянальнай сымболікай дапыталі ў КДБ. Там ён даведаўся, што праходзіць сьведкай у крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні.

Берасьцейскага абласнога каардынатара руху «За свабоду», гаспадара крамы тавараў з нацыянальнай сымболікай «Росквіт» Юрыя Казакевіча 12 жніўня цягам 6 гадзінаў дапытвалі ў КДБ.

Спачатку актывіста выклікалі ў інспэкцыю падаткаў і збораў Баранавічаў, а пасьля візыту туды некалькі чалавек яго перахапілі і павезьлі ў невядомым кірунку, паведамілі агенцтву БелаПАН відавочцы. Каля інспэкцыі засталася стаяць машына Юрыя Казакевіча, сувязь зь ім адсутнічала.

Пазьней стала вядома, што яго забралі на допыт супрацоўнікі КДБ у цывільным.

«Мяне дапытвалі шэсьць гадзін у КДБ. Я праходжу сьведкам у крымінальнай справе і знаходжуся пад падпіскай аб невыдаваньні», — расказаў агенцтву Юры Казакевіч, якога вызвалілі напярэдадні ўвечары.

У актывіста забралі на праверку мабільны тэлефон.

Затрыманьне доктара на працоўным месцы

7 жніўня ў час дзяжурства ў РНПЦ псыхічнага здароўя арыштавалі лекара па прозьвішчы Якавенка, паведамляе тэлеграм-канал «Белые Халаты. News».

Доктара вывелі проста з прыёмнага пакою ў кайданках і павезьлі ў РАУС, потым у турму на Акрэсьціна, дзе ў панядзелак адбыўся суд праз Skype.

У выніку доктара Якавенку асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычына затрыманьня так і засталася невядомай яго калегам, якія пацьвердзілі арышт.

Затрыманьні пад Менскам і ў Жлобіне

Масавыя затрыманьні прайшлі ў Бараўлянах, відавочцы паведамілі «Вясьне», што бачылі, як людзей запіхвалі ў мікрааўтобус. У 47-гадовай Ірыны Малей правялі ператрус, а яе забралі на допыт.

У Жлобіне мясцовую грамадзкую актывістку Любоў Шведаву (Дзятлаву) выклікаюць на допыт у Сьледчы камітэт. Сілавікі апыталі як мінімум 12 чалавек-сьведак у яе справе. Любоў распавядала, што раней сьледчы пасьля допыту вывеў яе ў калідор, уткнуў ёй у бок пісталет і сказаў, што «такіх як яна ён бы адстрэльваў».

Палітвязьня зьмясьцілі ў ПКТ

Івана Вярбіцкага з Гальшанаў, якога асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калёніі ўзмоцненага рэжыму, у бабруйскай калёніі № 2 зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу да 5 кастрычніка.

У ПКТ асуджаныя маюць права:

  • Атаварвацца ў турэмнай краме на 1 базавую велічыню (29 рублёў) ў месяц;
  • атрымліваць 1 бандэроль на працягу 6 месяцаў;
  • зьдзяйсьняць штодзённы шпацыр працягласьцю 30 хвілін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG