Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская Рада культуры паказвае самыя цікавыя пастаноўкі «Свабоднага тэатру»


Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзяяч Мікалай Халезін праводзіць рэпрэтыцыю онлайн.
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзяяч Мікалай Халезін праводзіць рэпрэтыцыю онлайн.

Беларуская Рада культуры пачынае паказ самых цікавых пастановак «Свабоднага тэатру» апошніх год. Сродкі з трансьляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Першы спэктакль — сёньня а 20:00.

Першым будзе спэктакль «Trash Cuisine» («Пякельная кухня») паводле п’есы Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды. Ён ідзе на ангельскай мове з расейскімі субтытрамі.

Пастаноўка ўздымае пытаньне сьмяротнага пакараньня, што працягвае існаваць у сучасным сьвеце. «Свабодны тэатар падае ежу, музыку, танцы і Шэкспіра, прыпраўленых змрочным гумарам, у той час калі праўдзівыя гісторыі зьняволеных, катаў, юрыстаў і сем’яў пакараных займаюць цэнтар увагі», — пішуць арганізатары паказу.

5 верасьня пакажуць «Час жанчын» — гісторыі шасьці беларусак: сястры былога палітвязьня, кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірыны Багданавай, лідэркі кампаніі «Мы памятаем» Ірыны Красоўскай, рэдактаркі сайту charter97.org Натальлі Радзінай, журналісткі «Новай газэты», жонкі Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп, дырэктаркі Беларускага Свабоднага тэатру Натальлі Каляды, дачкі былога палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі Юліі.

«Нам здавалася, што гэты спэктакль ужо сапраўды будзе цікавы толькі беларусам. Але, у выніку, ён з посьпехам быў паказаны ў Лёндане, Празе, Лос-Анджэласе, Нью-Ёрку, і ўсюды ён прайшоў з велізарным посьпехам, атрымаўшы захопленыя рэцэнзіі. Цікава, што ў кожнай амэрыканскай рэцэнзіі пісалася пра тое, што амэрыканцам варта зьвярнуць увагу на досьвед, паказаны ў спэктаклі, бо ў цяперашняй Амэрыцы ня трэба ні ад чаго заракацца», — расказваў Свабодзе Мікалай Халезін.

12 верасьня«Burning Doors» («Палаючыя дзьверы»). Гэта тры гісторыі перасьледу свабоды — Марыі Алёхінай і «Pussy Riot», расейскага мастака-пэрформэра Пятра Паўленскага і ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова. У 2017 годзе гэты спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру Burning Doors стаў ляўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offie’2017 у намінацыі «Найлепшы ансамбль».

  • У кастрычніку 2020 году быў створаны «Беларускі фонд культурнай салідарнасьці» з мэтай аказаньня падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасьці. У лютым 2021 году ў сувязі з пашырэньнем дзейнасьці, акрамя дапамогі арганізацыя пачала займацца працэсамі падрыхтоўкі рэформаў, фонд зьмяніў назву на «Беларуская Рада Культуры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG