Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да рэдактаркі спэцпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік прыйшлі сілавікі


У рэдакцыі Hrodna.life, архіўнае фота. Партрэт Руслана Кулевіча, які вымушана пакінуў Беларусь.
У рэдакцыі Hrodna.life, архіўнае фота. Партрэт Руслана Кулевіча, які вымушана пакінуў Беларусь.

Да рэдактаркі спэцпраектаў горадзенскага парталу Hrodna.life Ірыны Новік прыйшлі сілавікі. Аб гэтым ёй паведаміў муж. Як паведамляе тэлеканал Белсат, Ірына цяпер у горадзе і зьбіраецца дадому. Ірына Новік таксама праходзіць па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах», як і галоўны рэдактар выданьня Аляксей Шота.

Раней 30 траўня затрымалі, а потым вызвалілі зь Ленінскага РАУС Горадні да суду Аляксея Шоту. У яго забралі ноўтбук, тэлефон, тры старых жорсткіх дыскі і бел-чырвона-белы парасон. Яго вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Горадзенская міліцыя пракамэнтавала ў сацыяльнай сетцы УКантакце затрыманьне галоўнага Hrodna life.

«Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Гродна выяўлены факт разьмяшчэньня сайтам Hrodna life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай», — гаворыцца ў паведамленьні.

На Аляксея Шоту завялі адміністрацыйную справу па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуе такую дзейнасьць». Ён паведаміў Hrodna.life, што яго затрымалі за публікацыю на сайце аднаго з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім.

Як выявілася, відэа пра затрыманьне Шоты на YouTube апублікавалі за два дні да самога затрыманьня. У інтэрнэце выявілі спасылку з пазнакай «не для ўсіх», дзе супрацоўнік сілавых структур распавядае пра агляд па месцы жыхарства Шоты па новай справе. Відэа апублікавалі яшчэ 28 траўня.

Відэа загрузілі ў інтэрнэт за 2 дні да сапраўднага затрыманьня Шоты і вобшуку
Відэа загрузілі ў інтэрнэт за 2 дні да сапраўднага затрыманьня Шоты і вобшуку

Перасьлед Hrodna.life уладамі

Hrodna.life ўжо раней судзілі па гэтым артыкуле — аштрафавалі на 12 325 рублёў.

Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 аўдыторыя сайту рэзка павялічылася, аднак разам з гэтым пачасьціліся візыты сілавікоў у рэдакцыю, у тым ліку з ператрусамі. Частка журналістаў, у прыватнасьці вядучы рэпартэр парталу Руслан Кулевіч вымушана пакінулі Беларусь. Сёлета ў сакавіку Шоту і рэдакцыю Hrodna.life аштрафавалі на 12 325 рублёў за «распаўсюд інфармацыі, якую ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 17.11 КаАП).

«Цябе ў любы момант могуць закрыць з надуманай прычыны. Няўжо раней газэты не выкідалі з падпісных каталёгаў? Ці не заводзілі справы на журналістаў? Раней улады стараліся падладжваць справу пад закон, цяпер яны не замарочваюцца доказамі», — казаў Шота ў травеньскім інтэрвію Свабодзе.

Інтэрнэт-партал Hrodna.life працуе з 2016 году. Ён паўстаў на базе папярэдняга сайту «Твой стыль» (2007–2015), дзе публікавалі матэрыялы навучэнцаў Школы журналістыкі.

У 2015–2016 гадах партал прайшоў поўны рэбрэндынг. Перадусім ён існуе за кошт рэклямы, продажу кантэнту і ахвяраваньняў чытачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG