Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стане «справа аб перавароце» беларускім «падпалам райхстагу»? Меркаваньне экспэрта ў Клюбе Свабоды


Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў

На гэтым тыдні тэлеканал АНТ паказаў фільм з падрабязнасьцямі «справы аб перавароце». Аналіз гэтай стужкі і кантэксту справы — у Клюбе Свабоды.

  • Каго і ў чым пераконвае «справа аб перавароце»?
  • Ці датычныя да «перавароту» ўлады ЗША?
  • Чаму Расея падтрымала абвінавачваньні ў гэтай справе?
  • Якімі будуць наступствы «справы аб перавароце», ці стане яна падобнай да справы аб падпале райхстагу?

Удзельнікі Клюбу Свабоды:

Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода, і Юры Царык, палітычны аналітык, сузаснавальнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў

Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Царык

  • У тых матэрыялах, якія былі прадстаўленыя ў фільме АНТ, пра датычнасьць дзяржаўных структураў ЗША ня кажа ніводзін сьпікер
  • Імя Майкла Карпэнтэра там прыгадвае толькі Чудзянцоў, прычым у тым кантэксьце, што Зянковіч некалі прыгадваў гэтага чалавека
  • Карпэнтэр шмат займаўся Беларусьсю, ён быў палітыкам і экспэртам, які падтрымліваў сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі і лічыў, што зь беларускім кіраўніцтвам варта супрацоўнічаць
  • Зь ім камунікавала шмат людзей, мог камунікаваць і Зянковіч
Юры Царык
Юры Царык
  • У папярэднім фільме «Манкурты» быў камэнтар старшыні КДБ Івана Тэртэля
  • У новым фільме з удзельнікаў перадачы, акрамя закадравага голасу, пра датычнасьць ЗША гаварыў толькі Станіслаў Князеў
  • Яго кампэтэнтнасьць у дадзеным выпадку выклікае сумневы, што і пацьвярджае зьмест яго камэнтароў
  • Гледзячы па тых матэрыялах, якія былі прадстаўленыя, справа выходзіла за рамкі чыста акадэмічных абмеркаваньняў
  • Акрамя бравады Зянковіча, што яго ў ЗША ўсе падтрымліваюць — ад ФБР да габрэйскай грамады, ніякай фактуры па ЗША не прадстаўлена
  • З расейскіх афіцыйных сьпікераў ніхто не сказаў, што амэрыканцы датычныя да спробы перавароту і замаху на Лукашэнку
  • Папрок Пуціна на адрас Захаду быў ня ў тым, што Захад датычны да замаху на Лукашэнку, а што ён не абурыўся гэтым замахам
  • У фільме «Манкурты» прыводзяцца словы Ігара Макара аб тым, што расейскія спэцслужбы заангажаваныя ў дзеяньні супраць Аляксандра Лукашэнкі
  • Але потым была сустрэча Лукашэнкі з Пуціным, і цяпер ужо гаворыцца выключна пра амэрыканскі «сьлед»
  • Я мяркую, што беларускі бок атрымаў нейкую фактуру наконт дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў супраць Менску
  • Гэтая фактура была прад’яўленая расейскаму боку, магчыма, у выніку Пуцін пайшоў на пэўныя саступкі Лукашэнку
  • Паглядзім, калі Беларусь атрымае 500 мільёнаў даляраў ад Расеі
  • Тыя, хто камунікаваў зь Зянковічам раней, казалі, што ён тады бравіраваў і сваімі сувязямі ў КДБ Беларусі, а ня толькі ў спэцслужбах ЗША
  • Тое, як па-дурному гэта ўсё атрымалася, наводзіць на сурʼёзныя развагі на тэму таго, што Зянковіч адпачатку працаваў на той вынік, які і атрымаўся
  • Блізкія да ўлады сьпікеры (Пётар Пятроўскі і іншыя) кажуць, што ў пераварот быў ангажаваны «цьвет» старой апазыцыі
  • З гэтага робіцца выснова, што трэба «зачысьціць» усю старую апазыцыю
  • У нас ужо абвешчаная перарэгістрацыя ўсіх партыяў, якая, магчыма, прадугледжвае ліквідацыю многіх, калі ня ўсіх, апазыцыйных партыяў
  • Рэпрэсіі ў краіне працягваюцца, мы бачым практыку праваўжываньня, няма ніякай праблемы ў тым, каб некага ў нечым абвінаваціць
  • Справа аб перавароце не была задуманая як спускавы кручок для ўмацаваньня рэпрэсіяў
  • Хоць ня выключана, што ўмацаваньне рэпрэсіяў будзе абʼектыўным вынікам гэтай справы
  • Гледзячы па тым, што было паказана, па тым, што казаў Зянковіч, плян быў яшчэ вельмі сыры, у вельмі нізкай ступені гатоўнасьці
  • Тое, што гавораць у красавіку ў карчме «Тарас Бульба» ў Маскве Фядута і Зянковіч, сьведчыць, што яны ўпершыню сустракаюцца са сваімі партнэрамі і абмяркоўваюць тэарэтычна, як гэта можна было б зрабіць
  • Ні пры якае апэратыўнае плянаваньне не ішлося
  • Таму ў стужцы спатрэбіліся староньнія людзі, кшталту Сідаракіна, якія адзіныя, хто казаў нешта канкрэтнае: ён казаў, што падрыхтаваны дом, каб трымаць у падвале затрыманых дзяржаўных асобаў

Што было напярэдадні

  • Абвінавачаныя ў падрыхтоўцы «дзяржаўнага перавароту» прызналі на камэру сваю віну. Відэафрагмэнты паказалі ў фільме «Забіць прэзыдэнта» на тэлеканале АНТ
  • Паводле АНТ, Зянковіч — амэрыканскі юрыст беларускага паходжаньня — быў пад шчыльным каўпаком спэцслужбаў, а «дзяржпераварот» пачаў рыхтаваць яшчэ ўлетку
  • У стужцы паказалі схаваныя відэаздымкі сустрэчы ў Менску Зянковіча і супрацоўніка КДБ, які прадставіўся юрысту афіцэрам Мінабароны Іванам
  • Зянковіч расказвае, што прадстаўляе арганізацыю, якая налічвае 300 найбагацейшых сем’яў ЗША — «габрэйскае лобі»
  • У фільме прыводзяцца словы з размовы зь «Іванам», дзе Зянковіч кажа: «Я знайду выхад на Лэнглі» (штаб-кватэра ЦРУ)
  • Паводле АНТ, мяцеж «сапраўды рыхтаваўся амэрыканскай групоўкай пад патранажам спэцслужбаў ЗША». «РФ разумее абʼём змовы супраць уладаў Беларусі — без дапамогі „дзяржавы Х“ такія дзеяньні выканаць немагчыма», — заявіў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
  • КДБ назваў імёны ўсіх дзевяці абвінавачаных у справе аб замаху на Лукашэнку, сярод іх Вольга Галубовіч, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандар Фядута
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG