Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы афіцэр паведаміў, што КДБ плянаваў забіць расейскага палітоляга, 75 крымінальных прысудаў за пратэсты. Найважнейшае за 5 студзеня


Сядзіба КДБ, Менск
Сядзіба КДБ, Менск

Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар заявіў, што КДБ Беларусі плянаваў забіць апанэнта Лукашэнкі, расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны дасьледуе аўдыёзапіс размовы ў Камітэце дзяржбясьпекі Беларусі, датаваны 2012 годам, які можа дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета

На пачатак году па справах, зьвязаных з пратэстамі, крымінальныя прысуды атрымалі 75 чалавек

У Беларусі падрыхтавалі законапраект, які скасоўвае сьмяротнае пакараньне

2 гады і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі выдаўцу са Смаргоняў на Горадзеншчыне Рамуальду Ўлану — нібыта за паклёп на міліцыянтаў

У Менску пачаўся першы суд у крымінальнай справе за шэсьце ў Курапаты, дзе 231 падазраваны

Лукашэнка: Калі вам не падабаецца цяперашні прэзыдэнт, толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытаньне

Роля навукі — быць разам з уладай — заявіў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў

У Беларусі ў сярэднім раз на два месяцы закрываецца незалежнае выданьне

Сышоў з пасады прэзыдэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) Анатоль Міхайлаў

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1273 пацыенты з COVID-19, гэта на траціну меней, чым днём раней

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў аб увядзеньні ў Англіі карантыну ў сувязі з рэзкім ростам колькасьці заражаных каронавірусам

У Джорджыі праходзяць выбары, якія вызначаць большасьць у Сэнаце ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG