Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі ад пачатку году вырас на 13 млрд рублёў


У Беларусі падаюць даходы ад экспарту, а дзяржаўны доўг расьце.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 29,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў

Згодна са статыстыкай ведамства, дзяржаўны доўг краіны на 1 лістапада склаў 57,9 млрд рублёў і вырас у параўнаньні з пачаткам году на 13 млрд рублёў, або на 29,3%.

Замежны доўг склаў 18,1 млрд даляраў, г. зн. ад пачатку году вырас на 1 млрд даляраў, або на 5,8%.

Унутраны дзяржаўны доўг паводле стану на 1 лістапада перавысіў 10 млрд рублёў і вырас амаль на 1,5 млрд рублёў з улікам курсавых розьніц, або на 16,2%.

За восем месяцаў 2020 году экспарт зь Беларусі ў іншыя краіны зьнізіўся на 16% у параўнаньні зь мінулым годам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG