Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загоны, фальсыфікацыі, апазыцыйныя кандыдаты. Што на Свабодзе чыталі і глядзелі пра выбары


Перадвыбарчы мітынг апазыцыі на плошчы Свабоды ў Менску, 16 лістапада
Перадвыбарчы мітынг апазыцыі на плошчы Свабоды ў Менску, 16 лістапада

Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла папярэднія вынікі пасьля падліку галасоў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх няма ніводнага апазыцыянэра. Назіральнікі СНД назвалі выбары «свабоднымі, празрыстымі, адпаведнымі прынцыпам дэмакратыі». Тым часам у чытачоў Свабоды найбольшую папулярнасьць мелі публікацыі пра парушэньні і альтэрнатыўных кандыдатаў. Мы сабралі топ артыкулаў на выбарчую тэматыку за апошні тыдзень.

«Аднагрупнікі называюць мяне цяпер „пацуком“, — кажа яна. — Які ж я пацук? Я ж выканала свой грамадзянскі абавязак, адрозна ад іх. Узлаваліся на мяне. Кажуць, што калі ў іх празь мяне ўзьнікнуць праблемы, то праблемы буду мець і я».

«Яна спужалася і па стане здароўя сёньня нават ня выйшла на працу. Яна рыдала. Яна сказала, што так напужалася, што пабегла ў школу і пачала плакаць. Яна маладзенькая дзяўчынка зусім. Учора яе муж забіраў, мы сядзелі зь ёй у школе да 8-й вечара. Нельга да такога стану даводзіць выбарніка. Яна не вінаватая. Чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку».

«У мяне было адно пытаньне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў разьвітых дэмакратыях выбары — гэта інструмэнт зьмены ўлады, а якую функцыю выконваюць выбары ў Беларусі, пачынаючы з 2000 году?»

«Мяне (у камісіі. — РС) папракаюць, што я аднойчы выйшла на 2 хвіліны. Але я ўпэўненая, што за 2-хвілінны паход 100 чалавек міма мяне не прайшло б, — абураецца Ганна. — Да таго ж людзі рэальна ідуць не наплывам. Было б дзіўна, каб нават 10 чалавек разам прыйшлі».

«Нават у часы СССР такога засільля начальнікаў у парлямэнце не было. Там партыйных сакратароў усё ж «разбаўлялі» героямі сацыялістычнай працы, даяркамі, гарнякамі ды іншымі перадавікамі вытворчасьці, знакамітымі пісьменьнікамі, народнымі артыстамі...»

Назіральнікі кампаніі «Права выбару» заўважылі незвычайную зьмену на выбарчым участку №11 Горадзенскай-Цэнтральнай акругі № 51. Дзяржаўны сьцяг «перавярнуўся» за ноч у запячатаным памяшканьні.

«У нас першае месца ў сьвеце па колькасьці міліцыі, якую мы аплачваем, другое ў Эўропе па самазабойствах — гэта нам цаніць? Вы Ўкраіну тут узгадалі. Ва Ўкраіне прайшлі незалежныя, свабодныя выбары».

На пляцоўцы перад супэрмаркетам адключылі вулічнае асьвятленьне — як і ўва ўсім квартале. Ліхтары не гарэлі ні на ажыўленым мосьце, ні каля самой крамы. Таму арганізатары пікету не змаглі падлучыць гукаўзмацняльную апаратуру і запусьціць музыку.

«Нават калі сёньня гэтую справу адкладуць на паліцу, то ня факт, што яе заўтра не завядуць, і тады давядзецца рэальна сесьці. Бо гэта ня проста нейкія спрэчкі, а хто там нейкія лічбы напісаў у пратакол. У выпадку зь фіксацыяй выбарнікаў усё вельмі лёгка даказаць. Гэта крымінальная адказнасьць».

Самыя прагляданыя відэа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG