Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 даляраў да «папіццот»: сярэдні заробак зноў вырас


Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў жніўні склаў 987 рублёў 50 капеек.

Гэта на 13 рублёў 70 капеек больш за заробкі ў ліпені, калі ў сярэднім беларусы атрымалі 973,8 рубля. Ад пачатку году заробкі беларусаў зьменшыліся на 7 рублёў 80 капеек.

Калі ж параўноўваць са жніўнем 2017 году, то налічаны сярэдні заробак павялічыўся на 143 рублі 10 капеек. А рэальны сярэдні заробак вырас на 11%.

За жнівень працоўным Менску ў сярэднім налічылі 1 343,3 рубля. Гэта самы вялікі паказьнік у краіне. Найменшы — у Магілёўскай вобласьці: 833,2 рубля.

У лістападзе 2015 году Аляксандар Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 году заплянаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

Лукашэнка ўжо больш за 10 гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але ў 2017 годзе ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG