Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам пра заяўку на Дзень Волі: «Знаходзіцца на разглядзе»


Дзень волі — 2016 у Менску, архіўнае фота
Дзень волі — 2016 у Менску, архіўнае фота

27 лютага ў прэсавай службе Менгарвыканкаму Радыё Свабода паведамілі, што ў гарвыканкаме яшчэ не прынята рашэньне наконт заяўкі аб правядзеньні 25 сакавіка шэсьця і мітынгу.

«Заяўка знаходзіцца на разглядзе», — адказала супрацоўніца прэсавай службы. На пытаньне, ці можа рашэньне быць прынята сёньня, яна адказала, што не валодае такой інфармацыяй.

Заяўку аб правядзеньні шэсьця па праспэкце Незалежнасьці і мітынгу і канцэрту на Плошчы Свабоды сябры аргкамітэту сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР падалі 25 студзеня. Паводле закону, адказ на заяўку мусіць быць дадзены не пазьней як празь месяц.

26 лютага ў аргкамітэце сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР была створаная група з васьмі чалавек для перамоваў у Менгарвыканкаме аб правядзеньні сьвяточнага мітынгу і канцэрту каля Опэрнага тэатру на 25 сакавіка.

Напярэдадні Менгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў арганізатарам сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР зьмяніць яго фармат, адклікаць ранейшую заяўку і замест шэсьця праз цэнтар гораду правесьці мітынг і сьвяточны канцэрт у Купалаўскім парку або каля Опэрнага тэатру. Прапанова выклікала хвалю дыскусіяў і абмеркаваньняў.

Таксама, паводле старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і ў справах моладзі Менгарвыканкаму Павал Скалабан у прыватнай размове прапанаваў абмеркаваць усталяваньне памятнай шыльды ў Менску на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта на трэцім паверсе гэтага будынку 25 сакавіка 1918 году прынялі Трэцюю Ўстаўную грамату БНР. Аргкамітэт перадаў дадзеныя і здымкі шыльды на разгляд у Менгарвыканам.

Дылема сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG