Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорцы патрабуюць, каб смуродам ад заводу беленай цэлюлёзы заняўся дзяржаўны кантроль


Завод сульфатнай беленай цэлюлёзы ў Сьветлагорску
Завод сульфатнай беленай цэлюлёзы ў Сьветлагорску

Грамадзкія актывісты зь Сьветлагорску 11 сьнежня зьвярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з прапановай дасьледаваць усе абставіны рэалізацыі праекту будаўніцтва заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Яны просяць асаблівую ўвагу зьвярнуць на пытаньні экалягічнай бясьпекі.

«Сярод жыхароў раёну мацнее перакананьне, — кажа падпісант звароту Анатоль Зьмітровіч, — што ўлады і кіраўніцтва цэлюлёзна-кардоннага камбінату пайшлі на повадзе ў кітайскай карпарацыі, каб адрапартаваць пра завяршэньне інвэстыцыйнага праекту. Тым часам вядзецца пуска-наладка абсталяваньня без уключэньня сыстэмы ачысткі і спальваньня шкодных рэчываў, ад якіх пакутуюць жыхары Якімавай Слабады і Сьветлагорску».

Падпісанты зьвяртаюць увагу, што ў лістападзе па выніках прыезду на завод віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі падрыхтаваны пратакол-даручэньне па ліквідацыі недахопаў, выяўленых на той час. Асаблівае непаразуменьне ў сьветлагорцаў выклікае пункт № 4, паводле якога інспэкцыя Дэпартамэнту кантролю і нагляду за будаўніцтвам абавязваюць падоўжыць тэрмін дзеяньня дазволу на будаўніча-мантажныя работы да 1 лістапада 2018 году. Жыхары хвалююцца, што яшчэ цэлы год тут будуць весьціся нейкія дапрацоўкі.

Смурод з заводу, ад якога пакутавалі і супраць якога пратэставалі людзі, кіраўнікі камбінату тлумачаць акурат пуска-наладачнымі работамі. Заканадаўства, аднак, не прадугледжвае парушэньне экалягічных стандартаў на любым этапе дзейнасьці заводу.

Паводле ўказу № 391 «Аб будаўніцтве заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы», кантроль за выкананьнем гэтага інвэстыцыйнага праекту ўскладзены менавіта на Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі.

«Спыніць і зрабіць па-людзку». Улады супакойваюць вяскоўцаў, абураных новым заводам пад Сьветлагорскам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG