Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Турэччыны выказаўся за «неадкладны сыход» Башара Асада


Мэўлют Чавушаглу
Мэўлют Чавушаглу

Міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушаглу ў пятніцу, 7 красавіка, заявіў аб неабходнасьці неадкладнага сыходу Башара Асада з пасады прэзыдэнта Сырыі і стварэньні часовага ўраду.

Кіраўнік МЗС Турэччыны таксама адзначыў, што міжнародную антыджыхадзіскую кааліцыю загадзя паінфармавалі аб ракетных ударах. Сам кіраўнік МЗС Турэччыны правёў тэлефонныя перамовы са сваімі францускім і нямецкім калегамі Жан-Маркам Эро і Зігмарам Габрыэлем, а таксама зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам.

Раней улады Турэччыны пазытыўна ацанілі ўдары ЗША па авіябазе ў Сырыі.

У пятніцу раніцай ЗША выпусьцілі 59 крылатых ракет па базе ВПС Сырыі, зь якой, па словах амэрыканскіх уладаў, была праведзена меркаваная хімічная атака гораду Хан-Шейхун.

У Крамлі ўдары па авіябазе ў Сырыі назвалі «агрэсіяй супраць сувэрэннай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG