Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ўдару ЗША па базе ВПС Сырыі загінулі 5 чалавек


У выніку ракетнага ўдару ЗША па базе ВПС Сырыі загінулі 5 чалавек, яшчэ 7 былі параненыя. Як паведаміў губэрнатар правінцыі Хомс Таляль Баразі ліванскаму тэлебачаньню, сярод загінулых ёсьць жыхары суседняй з базай Шайрат вёскі.

Агенцтву Reuters губэрнатар расказаў, што база Шайрат выкарыстоўвалася для падтрымкі апэрацыяў супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ( «ІД»), якія ўмацаваліся на ўсход ад Пальміры. Паводле Баразі, вялікіх чалавечых ахвяраў, мяркуючы па ўсім, ня будзе, але нанесены істотны матэрыяльны ўрон.

Атака «Тамагаўкамі» на базу Асада. Першыя вынікі і рэакцыі

Па зьвестках сырыйскіх праваабаронцаў, загінулі чатыры вайскоўцы.

Армія Башара Асада пакуль не камэнтуе таго, што здарылася.

Сырыйская апазыцыя вітала амэрыканскія ваенныя дзеяньні. Сырыйская нацыянальная кааліцыя выказала надзею, што ЗША працягнуць наносіць удары па ўрадавых вайсковых базах, каб не дазволіць рэжыму Башара Асада робіць новыя авіярэйды і зноў ужываць забароненыя віды зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG