Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Басовішча» распачало конкурсны адбор на фэстываль


Афіша фэстывалю
Афіша фэстывалю

Чарговы, ужо 28-ы фэстываль беларускай музыкі «Басовішча» пройдзе 14–15 ліпеня пад Гарадком, што на Падляшшы ў Польшчы. Ад 27 сакавіка да 27 красавіка пройдзе інтэрнэт-адбор гуртоў на ўдзел у фэстывалі. Правілы тут, форму заяўкі можна запоўніць тут.

У конкурсе могуць узяць удзел выканаўцы і гурты, «асноўную частку рэпэртуару якіх складаюць кампазыцыі на беларускай мове», у якіх выдадзена ня больш за два альбомы і ў якіх сярэдні ўзрост удзельнікаў гурту не перавышае 30 год.

Пасьля падачы заявак журы адбярэ 10 гуртоў для ўдзелу ў другім этапе конкурсу — канцэртным праслухоўваньні «Адборышча», якое пройдзе ў Менску. Там будуць абраныя ўжо 4 гурты, якія возьмуць удзел у фінальным этапе конкурсу на фэстывалі ў Польшчы, дзе канчатковага пераможцу вызначыць журы.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэстывалю-2017, месца ў праграме фэстывалю-2018 і ратацыю песень на Радыё Рацыя.

Летась на «Басовішчы» перамог праект.К Яўгена Кучмейны, за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh і гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року. У розныя гады на «Басовішчы» перамагалі «Кальян», Znich, Deviation, Zet, Partyzone, :B:N:, Sciana, IQ48, Mauzer, Unia, «Глюкі» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG