Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гурт .К стаў пераможцам фэстывалю «Басовішча» (відэа)


Фо а: t-styl.info

Фо а: t-styl.info

На Падляшшы адбыўcя фэстываль беларускай музыкі "Басовішча".

Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.

Як паведамляе Tuzin.fm, пасьля доўгага абмеркаваньня журы назвала найлепшым праект . У раду ўвайшлі арганізатары фэсту, музычныя экспэрты, грамадзкія дзеячы ды журналісты — старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Ганна Пякарская, сьпявачка Ілона Карпюк, рэдактарка парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей, галоўны рэдактар Euroradio.fm Віталь Зыблюк, музыка і журналістка Марыя Яр, журналіст Polskie Radio Bialystok Анджэй Байгуз, Віктар Сямашка ад беларускага радыё «Рацыя» ды пераможцы 2015-га году — TonqiXod і Navi.

У 2015-м годзе пераможцамі конкурсу сталі адразу два гурты — Navi і TonqiXod.

Акрамя ганаровага званьня пераможца «Басовішча», праект .К атрымаў магчымасьць выступіць з сэтам у другі дзень фэстывалю, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча» ў 2017 годзе ды грашовы прыз. Таксама яго песьні трапяць у ратацыю Беларускага радыё «Рацыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG