Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Пальчэўскі — дзясяты абвінавачаны ў справе «Белага легіёну»


Сяргею Пальчэўскаму выставілі абвінавачваньне па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».

Пра гэта Свабодзе паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.

Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 22 сакавіка разам разам са Зьмітром Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам, калі маладафронтаўцы ўсталёўвалі шафу ў кватэры пісьменьніка Ўладзімера Арлова.

Чатыры з шасьці затрыманых маладафронтаўцаў ужо вызваленыя зь СІЗА № 1 на Валадарскага. Абвінавачваньне ў справе «Белага легіёну» прадʼявілі толькі Сяргею Пальчэўскаму і Зьмітру Дашкевічу.

Фігуранты справы «Белага легіёну»

Што такое «Белы легіён»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG