Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі ўхваліў разгон акцыі 25 cакавіка ў Менску


Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў
Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў

Шматгадовы амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў пазытыўна ацаніў дзеяньні ўладаў у Менску 25 сакавіка.

«Цалкам падзяляю прафэсіяналізм уладаў, якія купіравалі магчымасьць правядзеньня маршу і не далі магчымасьці для выпадковага ўдару. Маглі пацярпець людзі», — сказаў ён 30 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Паводле Сурыкава, думку грамадзянскай супольнасьці «неабавязкова слухаць на плошчы — для гэтага ёсьць іншыя магчымасьці».

«На плошчы адбываюцца рэвалюцыі і пакутуе народ. Калі ёсьць небясьпека, што ў гэты марш ці мітынг можа быць ўмантаванае невядома што, улада робіць цалкам слушна», — заявіў амбасадар Расеі, якога цытуе БелаПАН.

25 сакавіка, у Дзень Волі, які штогод адзначае беларуская апазыцыя, толькі ў Менску было затрымана каля 700 чалавек. У многіх выпадках міліцыя ўжывала фізычную сілу, некаторыя затрыманыя былі сур’ёзна зьбітыя. Каля 600 чалавек адпусьцілі без складаньня пратаколаў, 100 пакінулі ў ізалятарах да судоў. Складзена каля 130 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Затрыманых пакаралі арыштамі і штрафамі.

26 сакавіка ў Менску было затрымана яшчэ больш за 20 чалавек, якія выйшлі ў цэнтар гораду, каб выказаць салідарнасьць з затрыманымі напярэдадні. У той жа дзень 40 чалавек былі затрыманыя ў Бабруйску, яшчэ некалькі чалавек — у іншых гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мазыры, Гомелі, Віцебску.

Эўрасаюз, шэраг заходніх краінаў і міжнародных арганізацыяў асудзілі прымяненьне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG