Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На апошні дзень сплаты збору легалізаваліся толькі 10% «дармаедаў»


Сёньня заканчваецца тэрмін выплаты збору для грамадзянаў, якія ў 2015 годзе не працавалі і ня ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў.

У Міністэрстве па падатках і зборах адзначаюць, што вызначаную суму — 360 рублёў, або 180 даляраў у эквіваленце — сплацілі блізу 48 000 чалавек. Гэта роўна 10% ад усёй колькасьці «дармаедаў», якіх ведамства налічыла агулам па краіне — больш за 470 тысяч. Адпаведна, у бюджэт паступіла прыкладна 14 мільёнаў рублёў, што нашмат менш за плянаваныя лічбы.

Паведамляецца, што ад збору могуць вызваліць тых, хто апынуўся ў «складанай жыцьцёвай сытуацыі». Адпаведныя заявы разглядаюць мясцовыя органы ўлады. Калі жыцьцёвая сытуацыя заяўніка падасца ім недастаткова складанай, выплаціць збор трэба будзе цягам 30 каляндарных дзён пасьля 20 лютага. Іначай — дадатковы штраф у памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Пакуль лік задаволеных скаргаў вымяраецца ўсяго некалькімі сотнямі па ўсіх рэгіёнах Беларусі. У палове выпадкаў гаворка ідзе пра грамадзян, якія пацьвердзілі, што былі ў 2015 годзе за мяжой. Яшчэ адна вызваленая катэгорыя — бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG