Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны ацаніла рэзыдэнцыю Януковіча ў Межыгор’і ў 370 млн даляраў


Фота з рэзыдэнцыі ў Межыгор’і
Фота з рэзыдэнцыі ў Межыгор’і

Маёмасьць былога прэзыдэнта Віктара Януковіча ў рэзыдэнцыі ў Межыгор’і Генэральная пракуратура Ўкраіны папярэдне ацаніла ў суму да 10 млрд грывень, перадае ТСН. Гэта каля 370 млн даляраў паводле курсу на момант публікацыі. Канчатковы падлік кошту будзе пасьля перадачы ўсёй маёмасьці пад арышт.

«Патрачана на будаўніцтва, набыцьцё розных рэчаў і гэтак далей — гэта не канчатковая лічба, яна можа быць да 10 мільярдаў грыўняў, — тлумачыць кіраўнік спэцыяльных расьсьледаваньняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк. — Гэта тое, што тычыцца выдаткаў накшталт: ваза і дакумэнты, што [яна] каштуе столькі-та. Там, дзе такіх дакумэнтаў няма, будзе прызначацца экспэртыза».

Рэзыдэнцыя Януковіча ў Межыгор’е (фотагалерэя):

Раней ягоны дэпартамэнт накіраваў хадайніцтва ў суд аб затрыманьні Януковіча празь незаконнае завалоданьне рэзыдэнцыяй у Межыгор’і.

Маёмасьць апісвалі цягам мінулага году, палова сумы ўзятая зь фінансавых дакумэнтаў. Маёмасьць арыштуюць «тэматычнымі» часткамі: ужо ёсьць рашэньні судоў пра аўтапарк, алькаголь і нерухомасьць, да сьпісу дадалі карабель-рэстарацыю. Сьледчыя зьбіраюцца падаць позвы па яшчэ двух дзясятках аб’ектаў.

Януковіч зьехаў зь Межыгор’я з часткай рэчаў у лютым 2014 году, пасьля ўцёк у Расею ў выніку «Эўрамайдану» — падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве, пазьней названых «Рэвалюцыяй годнасьці». Ва Ўкраіне вырашылі, што зьбеглы прэзыдэнт «самаўхіліўся» ад улады і прызначылі пазачарговыя выбары, на якіх перамог бізнэсовец Пятро Парашэнка.

«Паляваньне» на Януковіча

Пасьля ўцёкаў Януковіча пратэстоўцы ўвайшлі ў Межыгор’е, шукалі міфічны «залаты ўнітаз», але знайшлі «залаты батон» (пазьней ён бясьсьледна зьнік). У рэзыдэнцыі зладзілі Музэй карупцыі, у такой якасьці Межыгор’е існуе і сёньня. Палац Януковіча ў анэксаваным Расеяй Крыме зьбіраюцца перадаць Уладзіміру Пуціну.

Украінская журналістка параўнала Палац Незалежнасьці зь Януковічавым Межыгор’ем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG