Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесены прысуды былым начальнікам «Нафтана» — ад 7 да 12 гадоў калёніі


«Нафтан» у Наваполацку

«Нафтан» у Наваполацку

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела крымінальную справу супраць былых службовых асобаў ААТ «Нафтан» — намесьніка гендырэктара, начальніка ўпраўленьня і начальніка аддзелу.

У чэрвені 2011 году яны ўступілі ў змову з прадстаўнікамі камэрцыйных структураў і атрымлівалі хабар за заключэньне кантрактаў з «Нафтанам». Гэта прынесла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам і ўрон у асабліва буйным памеры.

Былога намесьніка гендырэктара суд пакараў 12 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а яго падначаленыя атрымалі 7 і 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога суду.

На карысьць «Нафтана» з трох абвінавачаных суд спагнаў 2 182 114 (дэнамінаваных) рублёў. Таксама спагнаны на карысьць дзяржавы даход, атрыманы імі злачынным шляхам, агулам у 418 556 рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG