Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вытворцы бытавой тэхнікі скардзяцца на Беларусь


Расейская асацыяцыя гандлёвых кампаній і таваравытворцаў электрабытавой і кампутарнай тэхнікі (РАТЭК) у лісьце на імя першага віцэ-прэмʼера Расеі Ігара Шувалава заявіла, што з 1 лютага 2017 году ўзьнікае «тэхнічны барʼер у гандлі паміж дзяржавамі — чальцамі Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС)».

Як паведамляе РБК, гаворка ідзе пра рашэньне беларускага ўраду сэртыфікаваць бытавую тэхніку, што ўвозіцца ў Беларусь.

Як тлумачаць вытворцы, сэртыфікацыя будзе распаўсюджвацца на любую імпартаваную ў Беларусь тэхніку — як з Расеі, так і зь іншых краін.

Дырэктар апэрацыйнага кіраваньня кампаніі Sony ў Расеі і СНД Раман Патапаў кажа, што, паколькі працэс сэртыфікацыі да гэтага часу не рэглямэнтаваны, рынак проста не пасьпее да яго падрыхтавацца. Сэртыфікацыя паставак можа прывесьці да часовага спыненьня паставак бытавой тэхнікі на беларускі рынак, кажа прадстаўнік РАТЭК. Паводле яго слоў, «гэта нэгатыўна адабʼецца на выніках і замежных, і расейскіх вытворцаў электронікі».

Патапаў сьцьвярджае, што Менск стварае барʼеры для гандлю і падрывае сэнс адзінага рынку, які мае на ўвазе празрыстасьць межаў для тавараў, што вырабляюцца ўнутры яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG