Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьбяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня


Ілюстрацыйнае фота. Сход дэпутатаў Вярхоўнага савету 13 скліканьня. Менск, 15 сакавіка 2013 году
Ілюстрацыйнае фота. Сход дэпутатаў Вярхоўнага савету 13 скліканьня. Менск, 15 сакавіка 2013 году

Сёньня, 24 лістапада, у Менску пройдзе сустрэча дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня з нагоды 20-годзьдзя рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі.

«Зьбяруцца тыя дэпутаты, якія засталіся вернымі Канстытуцыі і сваім выбарнікам. На жаль, многія ўжо ва ўзросьце, ёсьць праблемы са здароўем, але думаю, чалавек 15-20 будзе. Акрамя таго, мы запрасілі тагачаснага прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра і міністра працы Аляксандра Саснова, якія падалі ў адстаўку, не пагадзіўшыся з антыканстытуцыйным рэфэрэндумам, а таксама судзьдзя Міхаіл Пастухоў», — распавёў Свабодзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Сярод дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія ўжо пацьвердзілі свой удзел у мерапрыемстве: Мечыслаў Грыб, Валер Шчукін, Андрэй Клімаў, Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Калякін, Васіль Шлындзікаў, Станіслаў Багданкевіч ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG