Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская палова Ільдара Дадзіна, чырвоны Ленін у Лідзе і 5 парадаў аматарам хадзьбы


А ХТО ТАМ І ДЗЕ! Рассылка Радыё Свабода.

Добры вечар!

Анастасія Зотава, жонка расейскага палітвязьня Ільдара Дадзіна, распавяла Свабодзе, як яны з будучым мужам пазнаёміліся на акцыі ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, пра свае назіраньні ў Беларусі і пра тое, што яны даведаліся з кнігі беларускага палітвязьня Ігара Аліневіча.

Чырвоны дзень календара і атрымаўся чырвоным у літаральным сэнсе. У Лідзе невядомыя аблілі помнік Леніну чырвонай фарбай. Камуністам сёньня не шанцавала і ў Менску. Адкрыцьцё помніка правадыру сусьветнага пралетарыяту азмрочыў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

Картатэка Сталіна: знайдзі сваіх! У дзень кастрычніцкай рэвалюцыі мы ўзгадваем не пераварот у Расеі, а шматлікіх ахвяр бальшавіцкай улады. Больш за 60 тысяч лёсаў нашых рэпрэсаваных землякоў. Знайдзі сваіх!

Клінтан ці Трамп? Ужо заўтра. Выбарчая гонка ў ЗША выйшла на фінішную прамую. У аўторак наймагутнейшая дзяржава сьвету абярэ прэзыдэнта. Мы параўналі пазыцыі кандыдатаў у шасьці ключавых пытаньнях замежнай палітыкі.

Не палітыкай адзінай жыве чалавек. Аўтарка сайту sharecare.com Ана Лёпэс падсумавала вынікі апошніх дасьледаваньняў, зьвязаных з карысьцю хадзьбы, і дае каштоўныя парады перад пачаткам халоднага сэзону.

XS
SM
MD
LG