Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць парадаў аматарам хадзьбы


Аўтарка сайту sharecare.com Ана Лёпэс падсумавала вынікі апошніх дасьледаваньняў, зьвязаных з карысьцю хадзьбы, і дае каштоўныя парады перад пачаткам халоднага сэзону.

1. Не хадзіце на шпацыр адны. Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што рэгулярная групавая хадзьба на адкрытым паветры можа зьнізіць рызыку такіх захворваньняў, як хваробы сэрца, гіпэртанія, інсульт і нават дэпрэсія. Хадзьба ў групе можа зрабіць фізычную нагрузку вясёлай і сацыяльнай, яна падвысіць ваша фізычнае і эмацыйнае здароўе.

2. Пачніце з аднаго або некалькіх сяброў. Ваш першы крок — знайсьці прыяцеля ці некалькіх, якія гатовы ўзяць на сябе абавязаньне рэгулярна з вамі хадзіць. У сваёй новай кнізе доктар мэдыцыны Майкл Ройзэн раіць пачынаць з найбліжэйшага атачэньня — калегаў, членаў сям’і, якія ведаюць пра вашу патрэбу хадзіць і гатовыя дапамагчы.

3. Калі вы ідзяце на шпацыр зімой, не забудзьцеся на шалік. Ён прыдасца ня толькі для таго, каб прыкрыць шыю. Шалік можа таксама дапамагчы вам пазьбегнуць віруснай інфэкцыі. Не сакрэт, што бактэрыі і вірусы любяць халоднае надвор’е. Таму калі вы закрыеце нос і рот шалікам падчас шпацыру, гэта дапаможа вам захаваць вільгаць і нагрэць паветра, перш чым яго ўдыхнуць. Да таго ж, гэта сагрэе вашу галаву, якая ў пяць разоў больш адчувальная да холаду, чым астатнія часткі цела.

4. Трымайце ў запасе плян Б. Наагул, дасьледаваньні паказваюць, што хадзьба на сьвежым паветры прыносіць больш за ўсё фізычных і псыхалягічных пераваг, яна найбольш спрыяе мозгу, павялічваючы нашы памяць і канцэнтрацыю ўвагі. Але калі надвор’е не дазваляе хадзіць на прыродзе, вы можаце хадзіць у памяшканьні кшталту гандлёвых цэнтраў або на бегавых дарожках фітнэс-цэнтраў.

5. Калі вы ідзяце на шпацыр у сьветлую пару дня, летам або зімой, не забудзьце ўзяць з сабой цёмныя акуляры. Дасьледаваньні паказваюць, што доўгае знаходжаньне на яркім сонечным сьвятле можа прывесьці да пагаршэньня зроку, пашкоджаньня тканак вока і нават да глаўкомы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG