Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Круглянскім раёне адкрылі Музэй СССР. Экспанаты нясуць мясцовыя жыхары


Музэй СССР адкрыўся ў вёсцы Лыскаўшчына Круглянскага раёна. Ён стаў часткай турыстычнага комплексу «Мікалаеўскія сажалкі». 7 лістапада пачне працу другая чарга экспазыцыі.

З просьбай пашырыць экспазыцыю да арганізатараў музэя, быццам бы, зьвярнуліся самі наведнікі. Экспазыцыя прысьвечана, перш за ўсё, савецкаму побыту, а не ідэалёгіі.

Экспанаты прыносяць простыя людзі: чорна-белыя лямпавыя тэлевізары, малочныя бутэлькі, чарпакі.

"Здавалася б, простыя рэчы. Але ж калісьці першы савецкі відэамагнітафон "Электроніка" каштаваў, як траціна аўтамабіля" — гаворыцца на сайце mogilevnews.by

У дапоўненай калекцыі музэя будуць матэрыялы, прысьвечаныя школьнаму жыцьцю, гандлю, спорту, мэдыцыне і музыцы. А таксама — выстава мотавелатэхнікі. У музэі СССР ужо больш за 5 000 экспанатаў, і іх колькасьць пастаянна расьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG