Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія і Фінляндыя абвінавацілі Расею ў парушэньні паветранай прасторы


Су-27, які парушыў паветраную прастору Фінляндыі

Су-27, які парушыў паветраную прастору Фінляндыі

Міністэрства замежных спраў Эстоніі ўручыла ноту пратэсту расейскаму паслу ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскім зьнішчальнікам Су-27, паведамляе Бі-бі-сі.

Інцыдэнт адбыўся ў 2:38 мясцовага часу ў пятніцу. Як сьцьвярджаюць у ведамстве, Су-27 заляцеў у паветраную прастору Эстоніі ў раёне вострава Вайндлоа прыкладна на хвіліну.

«Плян палёту ня быў прадстаўлены, і самалёт не падтрымліваў радыёсувязь са службай паветранага руху ў Эстоніі», — гаворыцца ў заяве мінабароны Эстоніі.

«МЗС выклікаў амбасадара Расеі і ўручыў яму ноту», — удакладняе эстонскае ведамства.

Некалькімі гадзінамі раней падобную заяву зрабіла міністэрства абароны Фінляндыі, абвінаваціўшы Расею ў двух парушэньнях паветранай прасторы краіны на працягу сутак. Ва ўсіх трох выпадках гаворка вялася пра зьнішчальнікі Су-27.

На фоне гэтых падзей ЗША і Фінляндыя ў пятніцу падпісалі пагадненьне пра ўзмацненьне двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва.

XS
SM
MD
LG