Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над Эдуардам Пальчысам будзе закрытым


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Суд над аўтарам блога 1863x Эдуардам Пальчысам, ён жа Jhon Silver, якога абвінавачваюць у экстрэмізьме і распаўсюджваньні парнаграфіі, пройдзе ў закрытым рэжыме, паведаміла ягоная жонка Вікторыя Пальчыс.

Яна мяркуе, што Эдуарда прызнаюць вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці за выказваньні пра Расею як пра агрэсара і патэнцыйную пагрозу Беларусі. Яна заяўляе, што артыкул за распаўсюджваньне парнаграфіі зьявіўся таму, што «пасадзіць няма за што, але вельмі хочацца».

30 верасьня Эдуарда Пальчыса перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага. Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка, яму пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі або да 4 гадоў пазбаўленьня волі. Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёну прыняў сваё рашэньне аб прызнаньні артыкулаў экстрэмісцкімі без дасьледаваньня саміх артыкулаў, і накіраваў скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

Уцёкі і экстрадыцыя Эдуарда Пальчыса. Храналёгія перасьледу Джона Сільвэра

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG