Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў Расею ў парушэньні дамоўленасьцяў пра Сырыю


Дональд Трамп

Дональд Трамп

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што Расея «парушыла пагадненьне» са Злучанымі Штатамі ў пытаньні рэжыму спыненьня агню ў Сырыі. Гэта адбылося ў прыватнасьці і таму, што Масква не паважае дэмакратычных лідэраў ЗША.

«Расея парушыла пагадненьне, і цяпер яны страляюць, яны бамбяць», — сказаў Трамп на мітынгу ў Арызоне 4 кастрычніка. «Гэта павінна скончыцца, і скончыцца хутка. Гэта вельмі сумна», — дадаў Трамп.

Парушэньне Расеяй пагадненьня аб спыненьні агню, на думку Трампа, сьведчыць, што «Пуцін не паважае» прэзыдэнта Барака Абаму і кандыдатку ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

«Яны ня маюць ніякай павагі да нашага кіраўніцтва», — сказаў ён.

Трамп настойвае на тым, што Расея будзе праяўляць больш павагі да Злучаных Штатаў, калі ён пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных на 8 лістапада.

Злучаныя Штаты на днях перапынілі перамовы з Расеяй пра спыненьне агню і мірны працэс у Сырыі, абвінаваціўшы Маскву ў невыкананьні абавязаньняў аб спыненьні нападаў адпаведна з пагадненьнем ад 9 верасьня.

XS
SM
MD
LG