Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Трамп ізноў пахваліў лідэрскія якасьці Пуціна


Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп (зьлева) і расейскі лідэр Уладзімір Пуцін
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп (зьлева) і расейскі лідэр Уладзімір Пуцін

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп чарговы раз пахваліў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і заявіў, што ён зьяўляецца лепшым лідэрам, чым прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Пуцін «мае вельмі моцны кантроль над краінай», сказаў Трамп 7 верасьня на амэрыканскім тэлеканале NBC.

«Гэта зусім іншая сыстэма, і мне не падабаецца гэтая сыстэма. Але, вядома, у гэтай сыстэме ён ёсьць лідэрам значна ў большай ступені, чым наш прэзыдэнт зьяўляецца лідэрам», — сказаў Трамп і дадаў, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам павінен мець «вельмі добрыя дачыненьні з Пуціным і Расеяй».

Рэспубліканскі кандыдат таксама дадаў, што Масква, на ягоную думку, гэтаксама як і Вашынгтон, імкнецца зьнішчыць групоўку «Ісламская дзяржава».

У ЗША Трампа неаднаразова крытыкавалі за яго добразычлівае стаўленьне да Пуціна ды іншых аўтарытарных лідэраў. Трамп заявіў, што яму прыемна чуць камплімэнты ад расейскага лідэра, і калі Пуцін «кажа добра пра мяне, я гатовы добра казаць пра яго».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG