Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея даставіла ў Сырыю найноўшыя антыракетныя комплексы


Ракетна-зэнітныя комплексы S-400 на расейскай ваеннай базе ў Сырыі, 26 лістапада 2015 году

Ракетна-зэнітныя комплексы S-400 на расейскай ваеннай базе ў Сырыі, 26 лістапада 2015 году

Расея ўпершыню разгортвае за мяжой сучасныя зэнітна-ракетныя комплексы С-380 ВМ «Антэй-2500», паведамляе са спасылкай на амэрыканскіх прадстаўнікоў тэлеканал Fox News.

Грузы са зброяй былі дастаўлены ў мінулыя выходныя ў сырыйскі порт Тартус на Міжземным моры, дзе знаходзіцца расейская ваенна-марская база. Тэхніка пакуль не разгружаная і знаходзіцца ў кантэйнэрах.

С-380 ВМ уяўляюць небясьпеку для крылатых ракет ЗША і саюзьнікаў. Яны таксама прызначаныя для барацьбы з самалётамі і з балістычнымі ракетамі малой і сярэдняй далёкасьці. Як заўважыў амэрыканскі прадстаўнік: «Ні ў „Ісламскай дзяржавы“, ні ў „Джабгат ан-Нусра“ няма баявых самалётаў, ці ня так?». Тры гады таму прэзыдэнт Абама разглядаў магчымасьць выкарыстаньня крылатых ракет марскога базаваньня тыпу «Тамагаўк» для ўдараў па авіябазах сырыйскай арміі ў адказ на ўжываньне хімічнай зброі супраць сілаў апазыцыі. Расея ўжо дысьлякавала ў Сырыі ракетна-зэнітныя комплексы S-400 для абароны сваіх вайсковых базаў.

Год таму, пасьля пачатку расейскіх бамбаваньняў у Сырыі, прэзыдэнт Абама прадказаў, што Масква загразьне ў дрыгве грамадзянскай вайны ў Сырыі, аднак Дзяржаўны дэпартамэнт на днях афіцыйна прызнаў, што ваеннае ўмяшаньне Расеі ўмацавала рэжым Асада.

XS
SM
MD
LG