Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саюзная дзяржава пачынае рыпець і іскрыць», — мітрапаліт Павел


Сустрэча Лукашэнкі з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы. У цэнтры ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, Аляксандар Лукашэнка і Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Архіўнае фота

Сустрэча Лукашэнкі з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы. У цэнтры ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, Аляксандар Лукашэнка і Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Архіўнае фота


У эфіры тэлеканалу «РТР-Беларусь» мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел выказаў хваляваньне за эканамічныя канфлікты між Беларусьсю і Расеяй, перадае БелаПАН.

Таксама ён выказаў жаданьне ўдзельнічаць у стасунках дзяржаваў «там, дзе гэта магчыма», хоць і прызнаў, што царква ня мае права ўмешвацца наўпрост.

«Хтосьці пясочак пачынае падкідваць у гэты мэханізм. Ён пачынае рыпаць, іскрыць. Вельмі сумна», — казаў мітрапаліт пра эканамічныя праблемы між сябрамі так званай саюзнай дзяржавы.

Ён запэўніў, што калі мае магчымасьць сустрэцца з кіраўнікамі пэўных галінаў у Расеі, то кажа, што «Беларусь і Расея гэта ж Саюзная дзяржава, нельга ўсё зьмешваць на нейкія эканамічныя рэйкі, як у сям’і трэба недзе і нешта дараваць адзін аднаму».

Якую палітычную функцыю выконвае праваслаўная царква ў Беларусі?

Магчыма, кіраўнік праваслаўнай царквы ў Беларусі меў на ўвазе заявы расейскага боку пра доўг Беларусі за газ у памеры каля 300 мільёнаў даляраў і нежаданьне даваць зьніжкі на газ. Адначасова з «нафта-газавымі войнамі» між Беларусьсю і Расеяй фактычна ідуць «малочныя» і «мясныя», але «Рассельгаснагляд» запэўнівае, што не блякуе беларускія харчы на мяжы.

На нядаўняй сустрэчы з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў беларускіх рэлігійных установах «мусяць служыць беларусы». Гэта адбывалася ў прысутнасьці мітрапаліта Паўла — этнічнага расейца, пра якога не вядома, ці атрымаў ён на сёньня беларускі пашпарт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG